Расійскі пісьменнік Барыс Стругацкі заступіўся за Змітра Дашкевіча
Вядомыя расійскія дзеячы культуры напісалі ліст у беларускую міліцыю адносна лёсу Змітра Дашкевіча.
Пісьменнікі Барыс Стругацкі і Ніна Катарлі, а таксама акцёр Аляксей Дзівотчанка звярнуліся ў Дэпартамент выканання пакаранняў. Аўтары ліста патрабуюць не парушаць правы вязня, якога, як яны лічаць, беларускія ўлады пераследуюць паводле палітычных прычын, паведамляе Радыё Свабода.
Зміцер Дашкевіч па-ранейшаму сядзіць у адзіночнай камеры Глыбоцкай турмы, шмат чытае і піша, на ўмовы не скардзіцца.