Re1ikt: Мы заўсёды выдзяляліся сярод іншай музыкі нейкім асобным фарматам
Басіст і гітарыст гурта Re1ikt распавялі пра канцэпцыю альбома “Рэкі прабілі лёд”, арыгінальнасць сваёй музыкі і складанасці з рэпетыцыямі.
Днямі гурт Re1ikt прэзентаваў чарговы студыйны альбом “Рэкі прабілі лёд”. З гэтай нагоды ў студыю Еўрарадыё завіталі басіст гурта Зміцер Наркевіч і гітарыст Віталь Макшун.
Еўрарадыё: Давайце пачнём з класічнага пытання пра ўсе новыя альбомы. Чым ён прынцыпова адрозніваецца ад папярэдняга?
Віталь Макшун: З цягам часу змяняўся музычны густ удзельнікаў, набіраліся досведу… У выніку новая праца насамрэч вельмі адрозніваецца ад папярэдніх. Новыя песні больш доўгія і больш складаныя ў тэхнічным ды кампазітарскім сэнсе. Ну, і стылістычна вельмі адрозніваецца. Калі папярэдні альбом быў каля гранжу, альтэрнатыўнага року, то гэты дыск умоўна можна назваць прагрэсіў-рокам ці пост-металам.
Зміцер Наркевіч: Але ўсё роўна засталося нейкае такое асабістае гучанне Re1ikt, якое ёсць на мінулых альбомах. Можна адчуць, што гэта Re1ikt.
Еўрарадыё: Што гэта за гучанне? Як вы яго акрэсліваеце?
Віталь Макшун: Ведаеце, мне так падаецца, што гурт Re1ikt заўсёды стаяў недзе асобна. Калі ў іншых гуртоў можна правесці паралель з заходнімі калектывамі, то Re1ikt нельга параўнаць з кімсьці адным. Гэта музыка вельмі разнастайная і сапраўды… ну, не ведаю, можа, ўнікальная.
Зміцер Наркевіч: Калі не ўнікальная, то дастаткова арыгінальная.
Еўрарадыё: А можна ўсё ж сказаць, што на напісанне новага альбома хтосьці паўплываў?
Зміцер Наркевіч: Не можам гэтага сказаць, бо мы не прыдумвалі гэты альбом. Але можна слухаць адно, а натхніцца нечым іншым.
Віталь Макшун: Хтосьці на форуме адпісаў, што, маўляў, гэта амерыканскі гурт Tool, але я гэтага падабенства не бачу. Кожны думае сваімі катэгорыямі.
Еўрарадыё: А як вы самі можаце ахарактарызаваць свой новы альбом?
Зміцер Наркевіч: Меладычны, дастаткова цяжкі, з прагрэсіўнымі момантамі. Ну, і песні ў асноўным не разбітыя па структуры “прыпеў-куплет”. То бок песні складаюцца з розных частак, але яны вельмі гарманічна звязаныя адна з адной.
111028 Inter 2.mp3
Еўрарадыё: Мяркуючы па назвах трэкаў, альбом “Рэкі прабілі лёд” мае агульную канцэпцыю. Што за яна?
Зміцер Наркевіч: Гэта барацьба з нейкімі перашкодамі, якія ўзнікаюць у чалавека ў жыцці. Іх трэба пераадолець, каб рухацца далей. Чалавек – гэта рака, і яна можа плыць заўсёды пад лёдам. Але, калі чалавек жадае ўбачыць нешта іншае і развівацца далей, то гэты лёд трэба зламаць.
Еўрарадыё: То бок усе песні – гэта песні прысвечаныя барацьбе з жыццёвымі перашкодамі?
Зміцер Наркевіч: Часткова так, а часткова… Напрыклад, ёсць песня “3 хвіліны перакур”. Яна ўжо такая, калі гэты лёд прабіты, то можна прысесці адпачыць і ўжо далей рухацца наперад.
Зміцер Наркевіч: Колькі песень на дыску?
Віталь Макшун: Там будзе 7 кампазіцый, але агульны час гучання больш за гадзіну. Песні доўгія, прыгожыя, можна дома сесці ў навушніках, выключыць святло і сядзець ды слухаць. Мы, калі нам дасылаўся апошні майстарынг, калі ўжо ўсё было на апошняй стадыі па звядзенні альбома, сядалі паасобку на балконе і слухалі. Гэта ж летам было.
Еўрарадыё: Песні даўжынёй каля 10 хвілін, гэта ж зусім нефармат. Наўмысна так робіце, ці проста так атрымліваецца?
Зміцер Наркевіч: Не магу так адкрыта казаць пра гэта, бо кажу, што не пісаў гэты альбом. Пісаў некаторыя партыі, але падчас запісу ды прыдумвання гэтага альбома я не быў у складзе, як музыка. Re1ikt заўсёды выдзяляўся сярод іншай музыкі нейкім асобным фарматам.
Еўрарадыё: Дарэчы, а хто піша песні ў вас?
Зміцер Наркевіч: Асноўны аўтар кампазіцый наш лідар, бубнач Саша Дземідзенка. Дык вось большую частку матэрыялу прыдумляе ён, большую частку музыкі, тэкстаў аранжыроўкі. Я б назваў яго мультыінструменталістам. Назва Re1ikt з’явілася ў 1999 годзе, калі яму было гадоў 12-13, ён там на бас-гітары пачынаў граць. З таго складу застаўся толькі ён, але ўжо грае на бубнах. У яго вельмі цікавы музычны густ і вельмі шмат цікавых ідэяў заўсёды. Праўда, ён намагаецца, каб усё ж гэта была сумесная праца, але… Проста гэты альбом ужо быў запісаны, калі мы яго разбіралі. Тут ён ужо проста ўжо карэктаваў, як лепей зрабіць, бо ў студыі ўжо было чуваць, што трэба граць, што змяшаецца, што не змяшаецца, каб усё добра гучала.
111028 Inter 3_0.mp3
Еўрарадыё: Я чуў, што вы зараз жывяце ў трох гарадах у двух краінах, і што вас складана сабраць разам, ці праўда гэта?
Зміцер Наркевіч: Я б не сказаў, што гэта сталае жыццё, але можам жыць там, можам тут – абы як! Справа ў тым, што пастаянна ці то недзе вандруем, ці хтосьці працуе, ці ў кагосьці адпачынак, і ён кудысьці паедзе… вось з-за гэтага часам і бывае цяжка сабрацца.
Еўрарадыё: Дык а як вы ў такім выпадку рэпетуеце?
Зміцер Наркевіч: Як збяромся (смяецца – заўв. Еўрарадыё). Мы ўсе партыі новага альбома ведаем. Складана было ўсім сабрацца і ўсё разабраць, бо былі змены ў складзе. Сыходзіў гітарыст, які пісаў альбом, прыдумаў шмат партый для яго. Плюс, ён ведаў пэўныя дробныя моманты, якія проста можна не пачуць на запісе. З-за гэтага ўсё так марудна. І прэзентацыя альбома адцягвалася і падрыхтоўка. Але зараз усё добра, усё падрыхтавана, можна проста сядзець дома і рэпетаваць асобныя партыі. А такіх вялікіх рэпетыцый ужо амаль не трэба, там трэба будзе проста гэта ўсё зляпіць.
Еўрарадыё: Калі вы не бралі ўдзел у стварэнні песень, то колькі ж па часе пісаўся альбом?
Зміцер Наркевіч: Асноўная частка была запісаная за некалькі начэй. Ну, і потым яшчэ нешта дапісвалася перапісвалася, каб унесці пэўную рэдакцыю.
Віталь Макшун: Ну, а праца пачалася яшчэ ў 2009 годзе ў Гомелі.
Зміцер Наркевіч: У нас ужо была на руках частка накладу, але яна скончылася ў Польшчы. З лістапада ён з’явіцца ў крамах па ўсёй Беларусі.
Еўрарадыё: Будзеце выкладаць альбом у інтэрнэт?
Зміцер Наркевіч: Гэта піраты зробяць! Так адбываецца па ўсім свеце. Калі людзі пажадаюць заплаціць, ці якую іншую падзяку выказаць за альбом, то яны гэта зробяць. Проста трэба не разлічваць на гэта. Калі ты добра зрабіў, то ўсё гэта вернецца. Тут не такія абароты, каб сказаць, што гэта камерцыйнае, што на гэтым можна вялікія грошы зарабіць. Тут проста выкладаюць у інтэрнэт з-за цікавасці.
Еўрарадыё: А што з новым матэрыялам? Я пра зусім новы, можа ўжо пачалі працаваць над наступным дыскам?
Віталь Макшун: У нашага бубнача Аляксандра заўсёды ёсць нейкія ідэі. Ён часта прыносіць нейкія кавалачкі, найгравае іх на гітары, паказвае, і мы з ім нешта спрабуем. Карацей, мы заўсёды ў працэсе.
111028 Inter 4_0.mp3
Еўрарадыё: Гурт Re1ikt пачынаў у Гомелі і толькі нядаўна перабраўся ў Мінск. Ці даў вам што-небудзь гэты пераезд?
Зміцер Наркевіч: Тут можна рабіць больш канцэртаў, больш слухачоў, аўдыторыя пашырылася. Ну, і адсюль прасцей ездзіць па Беларусі, бо ў цэнтры знаходзішся. У Мінск прыязджае больш артыстаў, з’яўляецца больш інфармацыі, больш СМІ розных. Тут хутчэй ідзе рух. У розных плынях. Але гэта пытанне дыслакацыі гурта. Калі ўсё ўжо наладжана, то можна жыць у невялікім мястэчку і проста з яго выязджаць у вялікія туры. Але гэта ўжо толькі калі гурт дастаткова сталы і ў яго шмат досведу. І калі яго чакаюць.
Еўрарадыё: За мінулы год вы адыгралі больш за 50 канцэртаў, прычым большасць па Беларусі, сярод іх былі і кватэрнікі. Дзе можна даведацца пра такія катэрныя выступы.
Зміцер Наркевіч: Пра кватэрнікі мы звычайна распавядаем ў суполцы, можам часам і на сайце. Але зараз мы кватэрнікаў так асабліва не граем, бо з канцэртамі ўсё дастаткова нармальна. Ну, і трэба ж рыхтавацца да асобнага канцэрта з асобнай праграмай, якую мы ў акустыцы амаль не граем. Дарэчы, аднойчы, каб крыху пашырыць аўдыторыю, мы паспрабавалі праз вэб-камеры зрабіць анлайн-трансляцыю нашага кватэрніка на адным з сайтаў.
Еўрарадыё: І як прайшло?
Зміцер Наркевіч: Зараз ведаем, якія плюсы-мінусы, як трэба гэта зрабіць лепш, напрыклад, з падгучкай. А так, народ цікавіўся. І на сайт пачалі больш лазіць і пытанні задавалі, мы на іх адказвалі. Таксама маглі паглядзець тыя, хто быў, напрыклад, у Гомелі, нашы сябры-знаёмыя. Было вельмі прыемна. Бо ў Мінск ездзіць дзеля кватэрніка не вельмі танна.
Еўрарадыё: Дык колькі гледачоў было?
Зміцер Наркевіч: Дастаткова! Я не памятую дакладнай лічбы, але для першага разу і не такой вялікай рэкламы – дастаткова нармальна.
Еўрарадыё: Вы спяваеце па-беларуску. Здаецца, цяпер гэта не вельмі модна. Да таго ж, некаторыя лічаць, што беларуская мова перашкаджае папулярызацыі песень за мяжой.
Віталь Макшун: Мне так падаецца, што калі музыка сапраўды будзе якасная, то гэта можа выклікаць у не беларускамоўных людзей цікавасць да беларускай мовы. Не бачу ніякіх перашкод.