“Рэвалюцыянеры” заклікаюць улады спыніць правакацыі

Паступае ўсё больш паведамленняў, што кіраўнікі шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў усімі магчымымі спосабамі агароджваюць сваіх супрацоўнікаў ад удзелу ў акцыі, гаворыцца ў звароце.

Настаўнікаў прымушаюць весці на дыскатэку сваіх вучняў. Студэнтам раздаюць квіткі на канцэрты. На некаторых заводах плануюць зладзіць уласныя акцыі, але ў падтрымку ўлады. Іх час будзе супадаць з “маўклівай акцыяй”, якая павінна адбыцца 29 чэрвеня. Пры гэтым людзям часта пагражаюць звальненнямі.

“Рэвалюцыянеры” заклікаюць уладу адумацца і не падстаўляць сваіх падначаленых. Усе людзі маюць права выбару, падкрэсліваюць яны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі