Саннікаву на этапе пагражалі, што ён не даедзе да калоніі жывым

Пра гэта распавялі на прэс-канферэнцыі ў Мінску жонка палітвязня Ірына Халіп і праваабаронца Алена Танкачова. Яны спасылаліся на звесткі, якія атрымалі адвакаты Андрэя Саннікава на апошніх спатканнях. Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнты ўжо амаль тыдзень трымаюць на этапе — пераводзяць з наваполацкай калоніі ў бабруйскую. Па словах Халіп, на этапе да Саннікава ў камеру падсоджвалі людзей, якія казалі, што яго заб'юць па дарозе да калоніі.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што апошнім часам узмацніўся ціск на палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча. Няма звестак і пра Міколу Статкевіча. З чым звязаны ўзмоцнены ціск на палітвязняў, праваабаронцы не ведаюць.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі