Сёння БАТЭ гуляе з "Гомелем", па тэлебачанні матч не пакажуць

Нагадаем, каманды мусілі гуляць у суботу і планавалася тэлетрансляцыя. Аднак БАТЭ дамогся пераносу матчу на пятніцу. У выніку, яго не пакажуць. Вось што распавёў Еўрарадыё намеснік дырэктара дырэкцыі спартовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Дудзінскі:
210817 DudinskiBT.mp3
"Ён планаваўся ў суботу... Мы ад пачатку дамаўляліся на гэты час, але з-за таго, што БАТЭ прайшоў на наступную стадыю еўракубкаў, яны папрасілі перанесці гульню. А праграма ўжо была гатова".

Адзначым, што матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе з ізраільскім "Хапаэлем" толькі 22 жніўня.

Замест матчу БАТЭ — "Гомель" пакажуць матч 21-га тура "Нёман" — "Нафтан", які пройдзе ў Гродне.

На здымку: 12 траўня ў матчы "Гомель" — БАТЭ барысаўчане святкавалі перамогу з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Бага.

Глядзі таксама: БАТЭ выйграў у "Гомеля", Ганчарэнка сыйшоў з прэс-канферэнцыі (фота+відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі