Суд Бяляцкага адбываецца ў адсутнасць палітвязня
Мінскі гарадскі суд разглядае касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы.
Як паведамляе Радыё "Свабода", адвакат Зміцер Лаеўскі выступіў з шэрагам хадайніцтваў. У прыватнасці, ён хадайнічаў, каб палітвязня прывезлі на суд. Аднак суддзя не задаволіла хадайніцтва.
Затое яна задаволіла некалькі іншых хадайніцтваў. У прыватнасці, да справы далучылі квітанцыю пра перавод грошай і дакументы пра набыццё Бяляцкім маёмасці.
На працэсе прысутнічаюць прадстаўнікі амбасадаў Літвы, Польшчы і Нямеччыны.