Суд дазволіў Дашкевічу прысутнічаць на пахаванні мамы
Лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, які асуджаны на два гады калоніі і знаходзіцца ў СІЗА №1, адпусцяць на пахаванне мамы.
Як паведаміла Радыё "Свабода" намеснік старшыні "Маладога фронту " Наста Палажанка, такі дазвол даў суд Маскоўскага раёна Мінска.
54-гадовая Вольга Дашкевіч раптоўна памерла ў ноч на 26 красавіка. Пахаванне адбудзецца ў Старых дарогах.