Суд над Змітром Дашкевічам адкладзены
Пра гэта сёння зранку паведаміла намесніца старшыні “Маладога фронту” і нявеста палітвязня Наста Палажанка.
Сёння, 13 верасня ў Горацкай папраўчай калоніі павінен быў адбыцца суд над Змітром Дашкевічам. Яго вінавацяць у “злосным парушэнні рэжыму ўтрымання”. Калі суд прызнае яго вінаватым, Зміцер можа трапіць у турму крытага тыпу, установу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
Але суд адклалі, іншыя акалічнасці высвятляюцца, інфармуе Радыё Свабода.