Суд над Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым прызначаны на 21 сакавіка

Па версіі следства, Зміцер Дашкевіч, Дзяніс Лазар і Эдуард Лобаў 18 снежня 2010 з хуліганскіх пабуджэнняў беспрычынна збілі двух грамадзянаў. Пасля чаго былі затрыманыя органамі правапарадку. 28 снежня быў адпушчаны Лазар, у дачыненні да якога справа спынена. Дашкевічу і Лобаву абвінавачанне было выстаўлена 6 студзеня. Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі