Сярэдняя зарплата зноў апусцілася ніжэй $500
У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў студзені зменшылася ў параўнанні са снежнем 2010 г. на 11,7% і склала 1,4 млн. рублёў.
У абсалютных лічбах зніжэнне склала 186,2 тыс. рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам інфляцыі) паменшылася на 12,9%.