Мінімальная зарплата ў Літве стане 730 еўра — у Беларусі яна ў 5 разоў меншая

Банкноты еўра / Ілюстрацыйнае фота
Банкноты еўра / Ілюстрацыйнае фота

Урад Літвы ўхваліў павышэнне мінімальнай зарплаты да 730 еўра "на паперы" (гэта 2 168 беларускіх рублёў у пераліку) — на 88 еўра больш, чым цяпер, паведамляе delfi.lt. Разам з тым заробак "на рукі" павялічыцца на 50 еўра.

У гэтым годзе мінімальная месячная зарплата ў Літве складае 642 еўра "на паперы", гадзінная — 3,93 еўра.

Па Працоўным кодэксе "мінімалку" ў Літве могуць плаціць толькі за некваліфікаваную працу. Улады краіны спрабуюць захаваць нармальныя суадносіны мінімальнай зарплаты з сярэдняй.

Нагадаем, у Беларусі мінімальная заработная плата складае цяпер 400 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі