Сяргей Міхалок выказаўся пра порнаролік на "БелМузТВ" (відэа)
У суботу, 13 красавіка, каля 16-й гадзіны на канале БелМузТВ на нейкі час музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа.
"Наша ніва" нагадвае, што перад порнафільмам таксама дэманстраваліся кліпы "Ляпіса". Гурт, як лічыцца, знаходзіцца ў "чорным спісе" беларускіх музыкаў.
Міхалок цяпер знаходзіцца ў Казахстане, 14-га красавіка прайшоў канцэрт у Карагандзе.