Сёння адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека
Ён святкуецца штогод 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
Праваабарончы сайт “Вясна” паведамляе, што ў гэты дзень адбудуцца некалькі мерапрыемстваў.
Так, сёння пройдзе традыцыйнае ўручэнне прэмій за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека па трох намінацыях — “Праваабаронца года”, “Адвакат года” і “Журналіст года”. Пераможцы будуць абвешчаныя а 15-й на офісе грамадзянскай ініцыятывы “Салідарнасць” .
А 11-й пачнецца круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года". У ім прымуць удзел беларускія НДА і прадстаўнікі Penal Reform International.
На сядзібе БНФ (вул.Чарнышэўскага, 3) а 18-й адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы Вольгі Бабурынай. Мастачка аформіла 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выцінанкай.
Тамсама будуць падведзеныя вынікі абвешчанага праваабаронцамі “Вясны” конкурсу вырабаў hand-made на праваабарончую тэматыку. Галоўны прыз — графічны планшэт.
Фота — zn.ua