Таксі ў Мінску можна будзе замовіць і аплаціць праз сацыяльныя сеткі

З 1 сакавіка па Мінску пачнуць ездзіць інтэрнэт-таксі. Новы сервіс распрацаваў партал TUT.BY разам з мабільным аператарам МТС.

"Па горадзе ўжо ездзяць 15 таксі з лагатыпамі tut.by і МТС, – распавёў Еўрарадыё дырэктар TUT.BY Юрый Зісер. – З першага сакавіка іх павінна стаць 30, а да канца года 150".

Для таго, каб карыстацца інтэрнэт-таксі, давядзецца зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы TUT.BY. Сістэма будзе запамінаць усе паездкі, таму ўводзіць кожны раз новыя параметры не спатрэбіцца, абяцаюць стваральнікі сервіса. Таксама ў машынах будзе бясплатны інтэрнэт. Пасажыр зможа палазіць па сайтах падчас паездкі, з мабільнага альбо ноўтбука.

"Па-першае, таксі абсталяванае інтэрнэтам праз wi-fi. Па-другое, заказаць можна праз інтэрнэт, але гэта ўжо не новае. Галоўны фокус у іншым. Усё гэта прывязана да ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы tut.by, а гэта значыць, што сістэма памятае усе замовы карыстальніка і вядзе поўны ўлік замоваў".

Замаўляючы таксі, можна будзе і ацаніць кошт паездкі. Проста указаць, адкуль і куды ехаць, а сістэма пакажа цану. Можна адразу і аплаціць банкаўскай карткай праз сістэму "плаці tut.by".

"Больш за тое, можна адразу ж праз інтэрнэт аплаціць паездку і ўжо таксісту нічога не плаціць. Можна гэтую ж самую паездку аплаціць у таксі з камп’ютара, ці мабільнага праз інтэрнэт".Больш за тое, можна адразу ж праз інтэрнэт аплаціць паездку і ўжо таксісту нічога не плаціць. Можна гэтую ж самую паездку аплаціць у таксі з камп’ютара, ці мабільнага праз інтэрнэт

Самае цікавае, што замова ідзе не праз аператара, а наўпрост таксісту, які знаходзіцца бліжэй да вас. Адлегласць вызначаецца з дапамогай сеткі мабільнага аператара.

"Праз мабільнага аператара вядома, дзе знаходзіцца заказчык, і замова ідзе адразу таму таксісту, які знаходзіцца побач".

Калі таксіст прыняў замову, на мабільны тэлефон прыходзіць смс-паведамленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі