Таццяна Севярынец памалілася за Дашкевіча каля сцен турмы (фота)
Сёння маці палітвязня Паўла Севярынца наведала Глыбокае.
Пасля сустрэчы з мясцовымі актывістамі БХД Таццяна Севярынец выказала жаданне памаліцца каля сцен турмы, дзе зараз адбывае свой тэрмін палітвязень Зміцер Дашкевіч.
Разам з мясцовымі актывістамі яна наведала тое месца, дзе калісьці стаяў храм св. Пятра і Паўла. Гэты храм быў знішчаны ў хуткім часе пасля вайны. Зараз па тэрыторыі храма праходзіць агароджа турмы, якая пабудаваная з цэглы былой святыні. Там Таццяна Севярынец прачытала малітву за палітвязня Змітра Дашкевіча. Пасля малітвы яна ўдарыла ў звон, які ўстаноўлены на месцы былога храма.