У Баранавічах па-беларуску вучацца толькі тры дзяўчынкі
І новых беларускамоўных класаў у горадзе не будзе.
Да 1 верасня ніводная баранавіцкая сям’я так і не напісала адпаведнай заявы, каб іх дзіця навучалася ў школе на матчынай мове. Пра гэта Intex-press паведамілі ва Упраўленні адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама.
Там пацвердзілі таксама, што ніхто з бацькоў не пажадаў далучыць сваё дзіця і да ўжо створанага летась беларускамоўнага класа на базе школы №14. Такім чынам, займацца ў ім будуць па-ранейшаму толькі тры дзяўчынкі.
Між іншым, ва Упраўленні адукацыі паведамілі, што гатовыя стварыць новы беларускамоўны клас нават з пачаткам верасня, калі толькі бацькі выкажуць адпаведную ахвоту.