У Брэсце затрымалі Змітра Шурхая
Актывіст аргкамітэту БХД выходзіў ад знаёмага, калі да яго падышлі міліцыянты.
Як паведамляе прэс-служба БХД, праваахоўнікі папрасілі ў яго дакументы, а потым затрымалі. Хутчэй за ўсё, апазіцыянера затрымаюць на 10 сутак. Менавіта такі вырак вынес яму горацкі суд за за акцыю салідарнасці з палітвязнем Змітром Дашкевічам. Нагадаем, што яна адбылася каля Горацкай калоніі 2 жніўня.