У "чорны спіс" ЕС трапіць яшчэ дзясятак беларускіх чыноўнікаў

Пашырэнне візавых забаронаў з'яўляецца адказам Еўрасаюзу на прысуды па "справе 19 снежня".


Міністры замежных справаў ЕС 23 траўня таксама абмяркуюць агульную сітуацыю ў Беларусі і палітыку Брусэля наконт Беларусі. На мінулым тыдні вярхоўная прадстаўніца ў пытаннях замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан заявіла пра гатоўнасць ЕС разгледзець "далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва" з афіцыйным Менскам.


Тым часам, па звестках Радыё "Свабода", пакуль што ў Брусэлі не разглядаецца ўвядзенне эканамічных санкцый супраць беларускага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі