У Гомелі на цэнтральнай плошчы “прапісаліся” турнікеты
Агароджу ад “маўклівых рэвалюцый” у абласным цэнтры вырашалі не прыбіраць з цэнтральнай плошчы горада.
Металічныя турнікеты проста складаюць асобнымі купкамі непадалёк ад пляцу, каб не вазіць сюды металічную агароджу кожную сераду.
Адзначым, што на кожную “маўклівую рэвалюцыю” (акрамя самай першай) на плошчы Леніна пачалі ладзіцца розныя афіцыйныя мерапрыемствы.