У Гомелі прапаноўваюць зрабіць лаўкі-флікеры

На думку аўтараў гэтай ідэі, лаўкі з падсветкай будуць асаблівай разынкай горада. Сваю задумку студэнты агучылі на чарговым адкрытым рэспубліканскім чэмпіянаце “Моладзь у прадпрымальніцтве 2012”, які прайшоў у Гомелі. На ім студэнцкія каманды з беларускіх і расійскіх ВНУ прадстаўлялі свае наватарскія праекты, паведамляе “Новый Вечерний Гомель”.

Апроч лавак-флікераў студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога прыдумалі турыстычны праект пад назвай “Містычная Беларусь”. На думку маладых людзей, нават у гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў дастаткова палтэргейстаў і прывідаў, што павінна зацікавіць замежных турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі