У Горацкім судзе пра затрыманых не ведаюць

Дзе цяпер знаходзяцца 14 затрыманых, не вядома. Няма інфармацыі і пра тое, дзе адбудзецца суд.


"У суд нічога не паступала. Нічога вам не магу сказаць", — адказаў Еўрарадыё старшыня Горацкага суда Аляксандр Зайцаў.


Еўрарадыё: Значыць, ніводнай справы з учорашняга дня ў ваш суд не паступала?

Зайцаў: Не паступала, і нічога патлумачыць я вам не магу.


У Магілёўскім абласным судзе таксама пра горацкіх затрыманых не ведаюь і раяць звяртацца ў горацкую міліцыю.


Магілёўскі суд: "Мы толькі з вашых словаў пачулі пра гэта. Мы не ведаем. А вам трэба званіць у РАУС Горак, каб там яны патлумачылі, у які суд этапіравалі. Таму што я такасама званіла ў Горкі, мне ўжо з КДБ званілі — матэрыялаў там ніякіх няма. Таму званіце ў РАУС, хай там раскажуць".


Аднак у Горацкім РАУСе ніхто з кіраўніцтва не адказвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі