У Івана Стасюка адбыліся другія "выпускныя" за месяц

Нагадаем, што Івана Стасюка затрымалі 1 ліпеня па абвінавачанні ў брыдкаслоўі. Суд Маскоўскага раёну прызнаў яго вінаватым у "дробнай хуліганцы". Напярэдадні "маўклівай акцыі" 15 чэрвеня актывіст быў затрыманы нібыта за "нецэнзурную лаянку" і тады таксама атрымаў 10 сутак арышту.

Ад Івана Стасюка стала вядома пра лёс яшчэ аднаго "рэвалюцыянера" — Алега Алесюка. Хлопец зараз адбывае 15 сутак у Ленінскім ІЧУ за ўдзел у акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" 6 ліпеня.

"Разам у адной камеры мы былі ўсяго толькі адныя суткі. Тады ён вельмі скардзіўся на боль у руцэ і рабры. Наколькі я зразумеў, на той момант аніякай медычнай дапамогі яму аказана не было", — паведаміў актывіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі