У Коўне распачаўся Кангрэс даследчыкаў Беларусі (фота)

Падчас адкрыцця мерапрыемства амбасадар Літвы ў Мінску Лінас Лінкявічус прывітаўся з удзельнікамі Кангрэсу па-беларуску. І выказаў спадзеў, што Кангрэс стане шматгадовай традыцыяй.

Лінас Лінкявічус: “Гэта, сапраўды, вельмі вялікая сустрэча, на якую прыехала шмат навукоўцаў. Мы не можам адмаўляць, што нашы краіны маюць агульную сутнасць. Але зараз мы гаворым пра тое, якія шляхі выбралі нашы краіны. Я спадзяюся, што вы адкрыеце новыя факты”.

У сваю чаргу дырэктар інстытута “Палітычная сфера” лічыць, што неабходна ўнесці Беларусь як праблему ў даследчыя практыкі. І акрэслівае канцэпцыю Кангрэса “Паварот да Беларусі”.

Андрэй Казакевіч: “Я б разглядаў важным элементам Павароту да Беларусі ўпісанне Беларусі ў рэгіянальны кантэкст. Гэта значыць абавязковае параўнанне з іншым краінамі, перш за ўсё, суседзямі. Для таго, каб больш дакладна зразумець, чым ўсё ж такі Беларусь адрозніваецца. Чым мы, магчыма, падобныя да іншых краінаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі