У Кракаве прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю
Прыкладна 50 чалавек хадзілі па цэнтральнай плошчы горада і пляскалі ў ладкі. Але яны не маўчалі, а спявалі песню “Я нарадзіўся тут”.
Пра гэта распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё Ганна, адна з удзельніц акцыі. З яе словаў, там былі беларускія студэнты, а таксама палякі, неабыякавыя да праблемаў сваіх суседзяў.