У Магілёве колькасць месцаў для пікетаў павялічылася адразу ў 6 разоў
Праўда, толькі ў Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87.
У адміністрацыю Кастрычніцкага раёна з адпаведным зваротам звярнулася актывістка кампаніі “Гавары праўду” Аксана Закрэўская. Яна вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па названай акрузе. Улады пайшлі насустрач кандыдатцы.
Па словах Закрэўскай, на тэрыторыі яе акругі першапачаткова для вядзення агітацыі была толькі адна пляцоўка. Яна знаходзілася ў дварах дамоў па вуліцы Чалюскінцаў.
Цяпер такіх месцаў стала адразу шэсць. Выстаўляць пікеты можна каля гандлёвага цэнтра “Прэстан”, крамы №86, крамы “Еўраопт” па вул.Астроўскага, гандлёвага дома “Славянскі” і перад Грабянёўскім рынкам. Закрэўская кажа, што новыя месцы для агітацыі больш людныя.
Фота — gazetaby.org