У маладафронтаўцаў не прынялі заяву на імя Аляксандра Лукашэнкі
У Адміністрацыі прэзідэнта ім параілі звяртацца ў Чэхію.
Зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" напісала зварот да кіраўніка Беларусі. Маладыя людзі патрабуюць неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў — Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Статкевіча, Змітра Бандарэнку, Андрэя Саннікава, Дзмітрыя Уса, Паўла Севярынца, Яўгена Васьковіча, Мікалая Аўтуховіча, Алеся Бяляцкага.
Намеснік старшыні МФ Мікола Дземідзенка занёс заяву ў прыёмную пры Адміністрацыі прэзідэнта. Кіраўнік прыёмнай Ігар Ламаносаў азнаёміўся са зваротам, але прыняць яго адмовіўся. Па словах Дземідзенкі, якія перадае прэс-служба МФ, Ламаносаў спаслаўся на тое, што арганізацыя не зарэгістраваная ў Беларусі. Чыноўнік сказаў, што маладафронтаўцы могуць падаць зварот па месцы сваёй рэгістрацыі — у Чэхію.
Пасля гэтага Дземідзенка адаслаў зварот у Адміністрацыю поштай.