У Мінску пачаўся фэст нефармальнай адукацыі

8 кастрычніка ў Мінску пачаў працу III Фестываль нефармальнай адукацыі. Гэта рэдкае і незвычайнае для Беларусі мерапрыемства. У ім бяруць удзел больш за 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый з Беларусі і замежжа.

Адзін з арганізатараў Валянцін Нікановіч: "Што мы хочам данесці?! Па-першае, нефармальная адукацыя – гэта крута! Па-другое, сёння адкрылася адукацыйная падзея года – 3-і Фестываль нефармальнай адукацыі! І трэцяе – заўтра ўпершыню ў нашай краіне прадставяцца аж 56 адукацыйных магчымасцяў – семінараў, майстар-класаў, прэзентацый"

Кожны чалавек можа бясплатна наведаць дзясяткі розных курсаў і трэнінгаў, сярод якіх – аратарскае і акторскае майстэрства, рамёствы, моладзевая прадпрымальніцтва, арыгамі і нават тайскі масаж. Глядзі падрабязны графік майстар-класаў 9 кастрычніка.

Старшыня аргкамітэту па арганізацыі Фестывалю Зміцер Карпіевіч заклікае прыйсці ўсіх ахвочых у суботу па адрасе праспект Газеты Праўда, 11!

"Мы звяртаемся да простых людзей – прыходзьце на гэтыя курсы, каб яны былі не для саміх трэнераў і выкладчыкаў, а менавіта для тых, на каго яны разлічаныя!"

А разлічаныя яны на моладзь, сталых людзей, сельскіх жыхароў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іншыя групы людзей.



На ўрачыстым адкрыцці Фестывалю







Стэнды няўрадавых арганізацый. Мноства буклетаў і літаратуры - пры кожным




Майстар-клас "Школа народнага майстра" распачнецца а 12-ай

Старшыня Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыя народных універсітэтаў у Беларусі Галіна Верамейчык адзначыла:

"2010 год – Год якасці. І таму тэма першага дня Фестывалю – роля  арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця".



Намеснік дырэктара Інстытута міжанроднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў Уве Гартэншлегер (злева) і старшыня аргкамітэта Фестываля Дзмітры Карпіевіч



На фоне выявы Фестывалю - Дырэктар беларуска-нямецкага супольнага прадпрыемства "Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёханэса Раў" Астрыд Зам


Паколькі Фестываль праходзіць у межах Тыдня Нямеччыны ў Беларусі, то на ім прысутнічаюць нямецкія трэнеры.

Форум завершыцца пленарным выніковым пасяджэннем і узнагароджваннем пераможцаў конкурсаў фотаздымкаў, сайтаў, майстар-класаў, стэндаў і выданняў, лепшых у галіне нефармальнай адукацыі.

Фэст нефармальнай адукацыі зарадзіўся ў 2006 годзе. Другі такі Фестываль у 2008 сабраў больш за 200 прадстаўнікоў адукацыйных і асветніцкіх арганізацый з Беларусі і замежжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі