У Мінску плануюць падтрымаць легалізацыю аднаполых шлюбаў у Францыі
12 адзіночных пікетаў каля амбасады Францыі збіраюцца правесці актывісты праваабарончага праекту "Гей Беларусь".
Ініцыятары акцый хочуць такім чынам падтрымаць легалізацыю аднаполых шлюбаў і ўсынаўленне дзяцей аднаполымі сем'ямі ў Францыі, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, у аўторак Нацыянальны сход Францыі канчаткова ўхваліў адпаведны законапраект. За яго прагаласаваў 331 дэпутат, супраць — 225. Раней дакумент ухваліў Сенат, а прэзідэнт Франсуа Аланд збіраецца яго падпісаць у пачатку лета.
Адзначым, што ўчора ў Парыжы паліцыяй была разагнаная мірная акцыя моладзі супраць аднаполых шлюбаў (на здымку).
Лукашэнка: Мы не саспелі да "галубізны"! (відэа)
Фота — AFP