У Паўночным моры сутыкнуліся два караблі, сярод загінулых — украінец
З выратаваўчых платоў знялі 13 чалавек, загінулі чацвёра маракоў, без вестак зніклі трое.
Выратавальнікі працягваюць шукаць зніклых. Уначы гэтая акцыя перарывалася з-за моцнага ветру і хваляў у 3,5 м вышынёй.
Reuters інфармуе, што сутыкненне кантэйнеравозу Corvus J з грузавым караблём Baltice Ace адбылося ў 40-50 кіламетрах ад порта Ратэрдама вечарам у сераду. Corvus утрымаўся на вадзе, а аўтамабілевоз Baltice Ace патануў за 15 хвілін. На борце яго былі 24 чалавекі, сярод іх — балгары, палякі, украінцы і філіпінцы.
УНІАН паведаміў, што ў ліку загінулых ёсць грамадзянін Украіны.