Украінская аб'яднаная апазіцыя абрала лідара
Кіраўнікі апазіцыйных партый прызналі лідарства за старшынёй партыі "Бацькаўшчына" Юліяй Цімашэнкай.
У чацвер у Кіеве прайшла нарада Савета Аб'яднанай апазіцыі "Бацькаўшчына", у які ўваходзяць кіраўнікі апазіцыйных партый. На ім таксама былі выбраныя кіраўнік Савета — Арсень Яцэнюк (лідар партыі "Фронт Пераменаў") і кіраўнік цэнтральнага выбарчага штабу Аб'яднанай апазіцыі — Аляксандр Турчынаў (намеснік старшыні партыі "Бацькаўшчына"), інфармуе УНІАН.
Нагадаем, летась Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай.
Восенню ва Украіне пройдуць парламенцкія выбары.