Украінскі шоўмен выступіў у падтрымку Змітра Дашкевіча (відэа)
Антон Мухарскі (сцэнічнае імя Арэст Люты) запісаў відэазварот, якія выклаў у сеціва.
Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яе ва Украіне ладзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".
Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі пісьменнік Аляксандр Ірванец, ранейшы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.
Нагадаем, што 28 жніўня лідэра "Маладога фронту" Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі выпраўленчай установы.
Дашкевіч знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га года яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух чалавек.