Уладзімір Макей сустрэўся з Хілары Клінтан (фота)
Сустрэча адбылася ў рамках Форума малых дзяржаваў, які аб’ядноўвае 105 дзяржаў-сябраў ААН.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, сустрэча беларускага міністра з дзяржсакратаром ЗША адбылася 1 кастрычніка. Падрабязнасці сустрэчы і ўзнятыя пытанні не паведамляюцца.
Акрамя таго, Макей правёў кароткія гутаркі з міністрамі замежных справаў Габона, Гамбіі, Люксембурга, Сінгапура і Тувалу, былым прэзідэнтам Фінляндыі, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Марці Ахцісаары.
Фота — mfa.gov.by