Уладзіміра Макея пакінулі неўязным у ЕС
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка Кэтрын Эштан, вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Уладзімір Макей, які цяпер з’яўляецца міністрам замежных спраў Беларусі, можа быць выкраслены са спісу неўязных у ЕС. Аднак гэтага не адбылося.
Вось што паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратарка Мая Качыянчыч:
“На дадзены момант спадар Макей знаходзіцца ў спісе абмежавальных мераў, якія былі працягнуты. Але як я гаварыла раней, у любы момант рашэнне можа быць перагледжана. Ён захоўвае магчымасць прасіць візу ў індывідуальным парадку. Але рашэнне такое, што на дадзены момант ён застаецца неўязным”.
Нагадаем, 15 кастрычніка Савет ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года. Гэта рэакцыя на тое, што ў Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека, дагэтуль не вызваленыя ўсе палітзняволеныя, а тыя, што выйшлі на волю, не рэабілітаваныя.
МЗС Беларусі: рашэнне Савета ЕС фактычна замарожвае нашы адносіны
Фота — bymedia.net