Уладзіслава Кавалёва расстралялі ў Дзень Канстытуцыі
Пра гэта стала вядома з пасведчання аб смерці.
Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро, атрымала пасведчанне аб смерці, у якім напісана дата — 15 сакавіка. Да гэтага адваката не пускалі да Кавалёва 13-га, 14 сакавіка, а 15 сакавіка яму паведамілі ў СІЗА, што Кавалёў этапаваны ад іх.
Адвакат спрабаваў патрапіць да падабароннага, каб дапісаць наглядную скаргу.
Ці было гэтым парушана заканадаўства?
Фота — bymedia.net