Узнагароджаныя пераможцы Belarus Press Photo 2012 (фота)

Цырымонія узнагароджвання пераможцаў праходзіла ў галерэі Ў. Там жа можна было пабачыць і ўсе працы-пераможцы. А сёлета гэта ажно 280 здымкаў. Вёў імпрэзу Лявон Вольскі, скончыўшы яе невялікім канцэртам — нячастая зараз з'ява для беларускай сталіцы.

Аляксандр Васюковіч атрымлівае Гран-пры з рук гуру расійскай фотажурналістыкі, пулітцэраўскага лаўрэата і кіраўніка маскоўскага бюро Associated Press Аляксандра Землянічанкі.

Фота, якое атрымала Гран-пры.

Афіцыйная частка хутка перайшла ў больш разняволеную.

Выстава ў галерэі Ў правісіць толькі два дні, таму некаторыя наведвальнікі спяшаліся яе захаваць на свае мабільныя тэлефоны.

Пасля афіцыйнай часткі цырымоніі Лявон Вольскі парадаваў прысутных песнямі з "Народнага альбому" і некаторымі старымі хітамі часоў N.R.M. Людзям вельмі спадабалася.

Таньчылі нават мэтры беларускай фотажурналістыкі. На фота Сяргей Грыц.

Пабачыць усе здымкі-пераможцы можна на афіцыйным сайце конкурса pressphoto.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі