Выйшаў на волю першы з арыштаваных за пікет салідарнасці з Дашкевічам

2 жніўня Горацкі раённы суд пакараў хлопца за ўдзел у акцыі салідарнасці лідарам “Маладога фронту” Змітром Дашкевічам. Раман і яшчэ каля сарака моладзевых актывістаў патрабавалі ад кіраўніцтва папраўчай калоніі дазволу на сустрэчу адваката з палітвязнем. Моладзь зладзіла пікет, але міліцыя разагнала акцыю і арыштавала 15 яе ўдзельнікаў.

Зараз Дрыбінскім ізалятары ўтрымліваюцца яшчэ восем актывістаў. Чатыры з іх дзяўчыны – Наста Палажанка, Юлія Міхайлава, Ганна Шаруба, а таксама незалежная журналістка Тацяна Шапуцька. У Горках пад вартай утрымліваецца Максім Сямёнаў. Усе яны арыштаваныя на розныя тэрміны. Трое ўдзельнікаў пікету чакаюць суда, бо запатрабавалі адвакатаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі