Вынікі даследавання

Аўтазаводская лінія:

“Магілёўская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Аўтазаводская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Партызанская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Трактарны завод”: міліцыянер прысутнічаў. 

“Пралетарская”: міліцыянер прысутнічаў. Аглядаў і тых, хто заходзіў у метро, і тых, хто выходзіў з вагонаў і накіроўваўся да выхаду.

“Першамайская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Купалаўская”: міліцыянер прысутнічаў. Пільна патруляваў пляцоўку каля турнікетаў. Правяраў металашукальнікам вялікія сумкі грамадзян, якія праходзілі праз турнікеты. Праверыўшы “Купалаўскую” праз паўгода, мы міліцыянера на пляцоўцы ля турнікету не пабачылі. Але ў цэнтры платформы за натоўпам сачыў інспектар аховы метрапалітэна.  

  

“Няміга”: міліцыянер адсутнічаў.

“Фрунзенская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Маладзёжная”: міліцыянер адсутнічаў.

“Пушкінская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Спартыўная”: міліцыянер адсутнічаў.

“Кунцаўшчына”: міліцыянер адсутнічаў.

“Каменная горка”: міліцыянер адсутнічаў. Жанчына-кантралёр, якая правярае, каб у метро не заходзілі “зайцы”, працавала і за сябе, і за міліцыю. Напрыклад, угаворвала мужчын нападпітку не ісці на платформу і не пускала іх.

 

Маскоўская лінія:

 “Уручча”: міліцыянер адсутнічаў.

“Барысаўскі тракт”: міліцыянер адсутнічаў.

“Усход”: міліцыянер прысутнічаў. Аглядаў і ўваходныя турнікеты, і пасажыраў, якія выходзілі з вагонаў і рухаліся па платформе.

“Маскоўская”: міліцыянер адсутнічаў.

“Парк Чалюскінцаў”: міліцыянер адсутнічаў.

“Акадэмія навук”: міліцыянер прысутнічаў.

“Якуба Коласа”: міліцыянер адсутнічаў.

“Плошча Перамогі”: міліцыянер адсутнічаў.

“Кастрычніцкая”: жанчына-міліцыянер прысутнічала.

“Плошча Леніна”: міліцыянер адсутнічаў.

“Інстытут культуры”: міліцыянеры прысутнічалі як у ліпені, так і ў лютым.

  

“Грушаўка”: на платформу перыядычна спускаўся інспектар аховы метрапалітэна, з металашукальнікам. Ля турнікетаў дзяжурыла жанчына-міліцыянер, якая правярала буйнагабарытныя рэчы пры дапамозе металашукальніка.

“Міхалова”: міліцыянер дзяжурыў на пляцоўцы ля турнікетаў і аглядаў пасажыраў.

“Пятроўшчына”: на платформе дзяжурыў інспектар аховы метро, на пляцоўцы ля турнікетаў ― міліцыянер.

На дадзены момант у мінскім метро функцыянуе 28 станцый.

Ахова, якая сачыла за турнікетамі ці кантралявала сітуацыю на платформе, фізічна прысутнічала на дзесяці станцыях.

На 18-і ― за турнікетамі сачылі толькі жанчыны-кантралёры, чыя задача ― не прапускаць у метрапалітэн “зайцоў”.

Згодна з нашым даследаваннем, толькі 36% ад усіх станцый пільна ахоўваліся людзьмі ў пагонах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі