Ярмошына: Лепш, каб у парламенце не было дэпутата з касцетам каля трыбуны

Між іншым, яна адзначыла, што "няхай лепш будзе парламент без шоў, чым парламент з касцетамі каля трыбуны, як у некаторых нашых суседзяў", інфармуе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына паведаміла, што зарэгістравана 352 ініцыятыўных групы, але вылучацца шляхам збору подпісаў маюць намер 330 чалавек. Справа ў тым, што дзесяць грамадзян зарэгістравалі дзве і болей групаў.

Старшыня ЦВК адзначыла, што ў Палату прадстаўнікоў хочуць патрапіць экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Віктар Цярэшчанка, цяперашні старшыня Палаты Уладзімір Андрэйчанка і яго намеснік Віктар Гумінскі, былыя дэпутаты Уладзімір Навасяд і Валерый Фралоў, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі