Ярмошына: Удзел у дэбатах — "поўная добраахвотнасць"
Еўрарадыё высветліла, ці маюць кандыдаты права адмовіцца ад удзелу ў дэбатах, хто і як будзе складаць пары апанентаў, а таксама параўнала беларускія дэбаты з по
Паводле словаў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, удзел у дэбатах — рэч добраахвотная:
"Калі
кіраўнік дзяржавы не пажадае ўдзельнічаць у дэбатах — ён у іх
удзельнічаць не будзе. Тады астатнія кандыдаты будуць дэбатаваць адзін з
адным".
У выбарчым штабе Аляксандра Лукашэнкі не ведаюць, ці
пойдзе ён на тэледэбаты разам з іншымі кандыдатамі. Больш за тое, не
могуць сказаць, хто валодае такой інфармацыяй. Чальцы ініцыятыўнай групы
параілі журналісту Еўрарадыё звярнуцца з гэтым пытаннем у
Цэнтравыбаркам.
Супрацоўнік штабу: "Я не ў стане адказаць упэўнена, бо не валодаю сітуацыяй".
У прэс-службе арганізацыі "Белая Русь" таксама нічога ня ведаюць пра ўдзел прэзідэнта ў дэбатах. Прэс-сакратар "Белай Русі" Юрый Міронаў адзначыў, што яго таксама цікавіць гэтае пытанне.
"Не ведаю, не магу нават блізка адказаць. Мне самому было б гэта цікава".
Некалькі месяцаў таму тэледэбаты адбываліся падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Польшчы. Кіраўнік усходняй праграмы Цэнтра міжнародных адносінаў Войтэк Бародзіч распавёў Еўрарадыё, што адмовы ад удзелу ў публічнай палеміцы тады былі часткай палітычнай гульні:
"Браніслаў
Камароўскі да апошняга часу адмаўляўся ўдзельнічаць у дэбатах, у якіх
не браў удзел Яраслаў Качыньскі. Бо іншыя апаненты яго ніяк не
задавальнялі".
Хто з кім будзе дэбатаваць у Беларусі — гэта
кандыдаты мусяць вырашыць гэта самі. Калі на кім-небудзь з іх сыдзецца
выбар адразу некалькіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду — ён сам
мусіць вызначыцца, хто яму больш да спадобы.
— Яны вырашаюць гэта самі з сабой, і гэта поўная добраахвотнасць, — распавяла Лідзія Ярмошына.
— Такім чынам, калі, напрыклад, трое кандыдатаў абяруць для дэбатаў чацвертага, ён сам будзе вырашаць, з кім з трох мець справу? — перапыталі мы.
— Так! — адказала старшыня ЦВК.
У Польшчы ўзгадненнем дэбатных параў займаліся штабы кандыдатаў:
"І зыходзілі яны з чыста практычных меркаванняў, — працягвае Войтэк Бародзіч. — Напрыклад, кандыдаты з высокім рэйтынгам не жадалі стартаваць у дэбатах з аўтсайдэрамі палітычнай кампаніі".
На
вырашэнне таго, хто з кім і як сустрэнецца на сёлетніх тэледэбатах, у
ахвочых да пасады прэзідэнта Беларусі ёсць месяц. Мяркуецца, што запіс і
трансляцыя публічных спрэчак адбудзецца ў канцы лістапада — пачатку
снежня 2010 года, пасля таго, як скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у
прэзідэнты.