Ліпковіч: Нават у адвакатаў, што абаранялі дысідэнтаў, ліцэнзіі не адбіралі

Еўрарадыё: Вашага адваката, спрадарыню Дар'ю Ліпкіну пазбавілі ліцэнзіі. Што вы будзеце рабіць?


Яўген Ліпковіч: “Гэта не зусім дакладна, што яе пазбавілі ліцэнзіі. Я з ёй размаўляў і спрабаваў выказаць ёй спачуванне, у тым сэнсе, што існуе забарона на прафесію. Яна абурылася, сказала што ніякай забароны на прафесію няма, гэта толькі першы этап у вельмі працяглым працэсе забароны заняткаў адвакацкай дзейнасцю. І яна будзе працягваць ёй займацца, ніхто ў яе ліцэнзію не адбіраў. То бок, яна будзе гэта аспрэчваць, і яна як была так і застаецца маім адвакатам на бліжэйшы час”.

Еўрарадыё: То бок, вы адваката не мяняеце?

Яўген Ліпковіч: “Не, не мяняю. Я ўяўляю канешне, што вірус вар’яцтва, якім зараз заражанае Міністэрства юстыцыі, уздзейнічае на іх такім чынам, што мы маем тое што маем. Але рэаліі такія, што ёсць чорная метка, але гэтая чорная метка не пазбавіла яе ліцэнззіі. Яна сказала, што будзе супраціўляцца і змагацца да апошняга. Прычым Даша Ліпкіна – адвакат у другім калене, калі не ў трэцім”.

Еўрарадыё: Яна была падрыхтаваная да такой сітуацыі?


Яўген Ліпковіч: “Безумоўна. Я крыху знаёмы з працэсамі дысідэнтаў, такога не было нават у Савецкім Саюзе ў самыя махровыя часы, каб адвакатаў пазбаўлялі ліцэнзій. Там разумелі, што гэта такое – адвакат. Нават там улада, якая ўяўлялася стабільнай і непарушнай і імкнулася кантраляваць абсалютна ўсё, нават тады адвакатаў, што абаранялі дысідэнтаў, не пазбаўлялі ліцэнзій”.

Еўрарадыё: А адкуль такая няграматнасць у Міністэрстве юстыцыі? Традыцыя талерантнасці мусіла б захавацца.


Яўген Ліпковіч: "Я не ўпэўнены, што гэта юрыдычная няграматнасць як такая. Я проста думаю, што гэта жаданьне рухацца ў мэйнстрыме сучаснага палітычнага моманту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі