Юрый Шаўцоў: Макей атрымаў большую самастойнасць і эканамічны рэсурс
На думку палітолага, перамяшчэнне з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта на месца кіраўніка МЗС нельга лічыць паразай для Макея.
Юрый Шаўцоў: "У кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта няма такога апарата для рэалізацыі яго ідэй, яго ўяўленняў аб працы, як у міністра замежных спраў. Таму перамяшчэнне Макея на пасаду кіраўніка МЗС, мне падаецца, для яго як чыноўніка і палітыка не з’яўляецца паразай. Ён атрымаў больш самастойную ўстанову з вялікімі рэсурсамі. І ўпершыню ён атрымаў магчымасць займацца буйнымі эканамічнымі праектамі, якімі павінен займацца МЗС".
Нагадаем, 20 жніўня ўказам Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Макей прызначаны міністрам замежных справаў замест Сяргея Мартынава. Дагэтуль Макей узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Фота — belta.by