З “Белвесту” звольнікі актывіста БХД
Зміцер Літвін з Віцебску запрашаў сваіх калегаў далучыцца да “маўклівых акцыяў”. Працадаўцам гэта не спадабалася.
Зміцеру толькі 21 год. Сёлета ён скончыў Тэхнікум лёгкай прамысловасьці, дзе вучыўся паралельна з працай у "Белвесце" для ўдасканалення сваёй прафесіі. Але ж яму не працягнулі кантракт, паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.