За выкарыстанне герба Магілёва кандыдатцы ў дэпутаты пагражаюць штрафам

Кандыдатка ў дэпутаты ад “Гавары праўду” кажа, што ёй ніхто не зрабіў ніякіх заўвагаў, калі яна друкавала сваю прадукцыю і падавала макеты ў акруговую камісію.

У панядзелак у акруговую камісію №87 на яе прыйшла скарга з Магілёўскага гарвыканкаму. У камісіі Закрэўскай рэкамендавалі выправіць недарэчнасць. Інакш будзе штраф і папярэджанне. Сама кандыдатка гаворыць, што выправіць агітацыйную прадукцыю ўжо немагчыма: усе ўлёткі і плакаты ўжо распаўсюджаныя і расклееныя па тэрыторыі акругі.

Правааабаронца Барыс Бухель заяўляе, што патрабаванне камісіі незаконнае, бо герб выкарыстаны не з камерцыйнымі мэтамі. Герб — гэта спадчына ўсіх магілёўцаў, а не ўласнасць гарвыканкаму, кажа Бухель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі