За Змітра Дашкевiча заступіўся чэшскі ПЭН-клуб
Ліст накіраваны міністру ўнутраных справаў, у Генпрокуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта і Департамент выканання пакаранняў.
Чэшскія літаратары патрабуюць спыніць маральны і фізічны ціск, які аказваецца на Змітра Дашкевіча. Таксама яны патрабуюць выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў. Падпісанты патрабуюць прыняць меры, каб такія факты ў будучыні не паўтараліся.
Таксама дзясяткі лістоў ў падтрымку палітвязня накіравалі хрысціяне з разных чэшскiх царкваў, паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту".