Затрыманы Сяргей Вазняк — давераная асоба Уладзіміра Някляева

Як расказаў навіннаму парталу АДС сам Вазняк, яму патэлефанаваў невядомы і прапанаваў нейкую друкаваную прадукцыю для выбарчай кампаніі. Вазняк накіраваўся на названы адрас у адзін са сталічных гаражных кааператываў, дзе і быў затрыманы. Паводле словаў Вазняка, на яго з ужываннем сілы накінуліся некалькі невядомых. "Пасля таго, як я паказаў ім пасведчанне даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, адносіны да мяне сталі больш ветлівымі", — распавёў Вазняк.

У штабе Уладзіміра Някляева звязваюць інцыдэнт з будучымі выбарамі. Давераная асоба кандыдата Аляксандр Фядута заявіў парталу АДС, што ўпэўнены ў абсалютнай бязвіннасці Вазняка. "Трэба быць поўным ідыётам, ведаючы, што знаходзішся на вачах у спецслужб, спрабаваць зрабіць штосьці  супрацьзаконнае", — адзначыў Фядута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі