Жанна Літвіна абраная старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў
За яе прагаласавалі 73 дэлегаты VIII чарговага з'езду БАЖ, які прайшоў у Мінску.
Кандыдатуру Літвіной вылучыў Юрась Карманаў. Іншых прапановаў не было. Таксама не было і самавылучэнцаў.
Нагадаем, што Літвіна кіруе Беларускай асацыяцыяй журналістаў ад часу яе заснавання.
Намеснікамі старшыні зноў абраныя Андрэй Бастунец, Аляксандр Старыкевіч і Аліна Суравец. Намесніцай старшыні абраная і Святлана Калінкіна (раней намеснікам быў Андрэй Аляксандраў).