Жонка палітвязня Бандарэнкі баіцца за яго здароўе
Вольга Бандарэнка баіццца, што яе мужа павязуць у турэмную лякарню, не даўшы магчымасці прайсці рэабілітацыю.
Як паведамляе БелаПАН, Зміцер Бандарэнка цяпер знаходзіцца ў пасляаперацыйнай палаце нейрахірургічнага аддзялення 5-й клінічнай лякарні. Па словах жонкі, лекары рэкамендуюць яму праходзіць аднаўленне ў рэспубліканскай лякарні ў Аксакаўшчыне, інакш ён не акрыяе. Але, кажа Вольга Бандарэнка, найхутчэй палітвязня павязуць у турэмную лякарню, дзе няма ніякіх фізіяпрацэдураў.
Нагадаем, што Бандарэнку асудзілі на два гады па "справе 19 снежня". За кратамі ў яго рэзка пагоршала здароўе. 26 ліпеня яму зрабілі аперацыю на пазваночніку.