Змітра Дашкевіча перавялі ў штрафны ізалятар

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Наста Палажанка са спасылкай на ананімныя крыніцы ў калоніі. Пакуль невядома, за што і на колькі Змітра перавялі ў ШЫЗА. Па неправеранай інфармацыі, прычынай стала тое, што ён адмаўляўся мыць турэмную прыбіральню, бо ён гэтага рабіць не павінен.

Нагадаем, Змітра Дашкевіча асудзілі ў канцы сакавіка на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за “хуліганства”. 24 чэрвеня яго этапавалі ў Горкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі