Змітра Дашкевіча ўначы адправілі ў калонію ў Горках

Як нагадвае "Беларускі партызан", толькі пару дзён таму бацька маладафронтаўца Вячаслаў Дашкевіч перадаў пісьмовую просьбу перавесці сына бліжэй да дому. 


Прычынай сталі не толькі звесткі, што папраўчая калонія №9 мае вельмі кепскую рэпутацыю. Сам бацька палітвязня — інвалід 2-й групы, ён мае пратэз нагі. Нядаўна Вячаслаў Дашкевіч застаўся адзін, і ехаць на спатканні больш за 400 км яму абсалютна немагчыма. 


Адказ бацьку абяцалі даслаць па пошце на працягу двух тыдняў. А тым часам сына паціху этапавалі ў Горкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі