Зямляне змогуць убачыць, як Венера пройдзе на фоне Сонца (відэа)

Транзіт Венеры па дыску Сонца — рэдкая астранамічная з'ява. Наступная такая магчымасць з'явіцца толькі праз 105 гадоў.

Транзіт Венеры можна назіраць, калі яна знаходзіцца акурат паміж Сонцам і Зямлёй. Пры гэтым Венера выглядае з Зямлі як маленькая чорная плямка, якая павольна рухаецца па сонечным дыску.

Для зямнога назіральніка рух Венеры будзе доўжыцца некалькі гадзін. Назіраць з'яву можна і няўзброеным вокам, але толькі праз прыцемненае шкло і пры ўмове добрага зроку. Аднак лепш за ўсё выкарыстоўваць адмысловую апаратуру. Назіранне без сонечнага фільтра можа пашкодзіць вачам.

Фота — http://astrokot.ru/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі